Беларускія мытнікі абверглі інфармацыю пра чэргі на мяжы з Расіяй

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі абверг паведамленні пра шматкіламетровыя чэргі з грузавых аўтамабіляў на беларуска-расійскай мяжы. "Прыпынак транспартнага сродку доўжыцца не больш за 5-10 хвілін. Столькі часу сыходзіць на адзін транспартны сродак для вывучэння дакументаў і ўдакладнення звестак ў іх", — цытуе паведамленне прадстаўніка прэс-службы мытнага камітэта РІА "Новости".

Ён таксама не пацвердзіў інфармацыю пра ўвядзенне Беларуссю больш жорсткага мытнага кантроля, які, нібыта, і справакаваў чэргі на мяжы. Разам з тым, на беларуска-расійскай мяжы праводзіцца спецыяльнае кантрольнае мерапрыемства.

Нагадаем, 6 снежня на сайце Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі была змешчана інфармацыя пра вынікі маніторынгу на беларуска-расійскай мяжы, які праводзіўся сумесна мытнікамі, праваахоўнікамі, службамі фітасанітарнага і ветэрынарнага кантроля. За пяць дзён было спынена сем спробаў увозу на тэрыторыю Расіі тавараў, якія трапляюць пад санкцыі. За той жа час было прыпынена 86 грузавых транспартных сродкаў, якія рухаліся з грузамі з Расіі. Па 15 фактах увозу ў Беларусь тавараў без адпаведных дакументаў пачаты адміністрацыйны працэс.

Нагадаем, у канцы лістапада Рассельгаснагляд забараніў транзіт праз тэрыторыю Расіі харчавання, якое знаходзіцца пад эмбарга, у трэція краіны праз пункты пропуску Беларусі з-за выяўленай кантрабанды. Многія партыі да заяўленых краін не даязджалі, а насамрэч выгружаліся ў Расіі. Цяпер увоз такіх тавараў для транзіту дапускаецца толькі праз пункты пропуску, размешчаныя на расійскім участку знешняй мяжы Мытнага саюза. Мінск заявіў, што дадзеная мера парушае міжнародныя дамовы.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі