Беларускія НПЗ паставілі рэкорд па перапрацоўцы нафты
Беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы па выніках 2015 года паставілі рэкорд — яны ажыццявілі пярвічную перапрацоўку 23 мільёны тон нафты. Узровень вытворчасці ў параўнанні з 2014 годам вырас на 3,2%.
Як адзначаюць у канцэрне “Белнафтахім”, гэта найвышэйшы паказнік у гісторыі незалежнай Беларусі. Яго дасягненне стала магчымым дзякуючы рэканструкцыі вытворчых магутнасцяў і мадэрнізацыі НПЗ.
Таксама летась вырасла вытворчасць бензіну АІ-92, дызельнага паліва, мазута, газы, нафтавага бітуму.
Апроч таго, давялося захаваць здабычу беларускай нафты на ўзроўні 1 мільёна 645 тысяч тон.
У “Белнафтахіме” таксама адзначаюць, што хоць і адбылося значнае зніжэнне коштаў на нафту і нафтапрадукты, прадпрыемствы канцэрта спрацавалі з індэксам прамысловай вытворчасці ў 101,1% да ўзроўню папярэдняга года.
У абнаўленне вытворчых магутнасцяў арганізацый галіны за год уклалі болей за 20 трыльёнаў рублёў інвестыцый у асноўны капітал, або 106,3% да ўзроўню мінулага года ў суадносных коштах.