Беларускія памежнікі ваююць з украінскімі сялянамі за журавіны
Жыхары ўкраінскай памежнай вёскі Драздынь ходзяць у ягады ў Беларусь, таму
што адразу за мяжой пачынаюцца самыя ягадныя мясціны. Беларускія памежнікі нават ужо не штрафуюць, а вяртаюць парушальнікаў на
радзіму, аднак за 50 кіламетраў ад сваёй вёсцы. Што таксама можна лічыць
пакараннем для вяскоўцаў “Мы і жывём толькі за кошт таго, што збіраем ягады. За мяжу ходзяць не ўсе,
а толькі самыя смелыя”.
Марыя Пятроўна, жыхарка памежнай з Беларуссю ўкраінскай вёскі Драздынь, расказала Еўрарадыё, што ў вёсцы амаль усе жыхары былі злоўленыя беларускімі памежнікамі і адпраўленыя ў Пінск. Пасля складання пратаколаў іх вярталі ва Украіну праз бліжэйшы памежны пункт Альманы, які знаходзіцца за 50 кіламетраў ад вёскі Драздынь. Такое пакаранне для сялян нават страшней за штраф.
У прэсавым цэнтры Памежнага камітэту Беларусі Еўрарадыё расказалі, што ўкраінскія сяляне ходзяць у ягады на тэрыторыю былога Мерлінскага палігона, бо гэта сапраўды вельмі багатае на журавіны месца:
“Там знаходзіцца былы Мерлінскі палігон. Месцы там сапраўды вельмі багатыя на розныя ягады і грыбы. Людзі нядрэнна на гэтым зарабляюць. Канешне, гэта робіцца незаконна на беларускай тэрыторыі”.
Мужчыны з Драздыні ходзяць у ягады адразу на некалькі дзён, начуючы ў лесе. За дзень звычайна збіраюць па некалькі вёдраў – кожнае па 12 кілаграмаў. Прымаюць ягады прыкладна па 2 долары за кілаграм:
“Ягады прымаюць па розных коштах: адзін дзень так, другі так. У сярэднім прыкладна 10-11 грывень”.
Па словах Марыі Пятроўны, у гэтым годзе яшчэ нікога не злавілі:
“Звычайна калі зловяць, то забіраюць і вязуць у Пінск. А там, пасля таго як прапусцяць праз камп'ютар, адпраўляюць назад, на ўкраінскую мяжу”.
У Памежным камітэце Еўрарадыё паведамілі, што гісторыя цягнецца з тых часоў, калі перасялялі вёскі, каб пабудаваць палігон. Аднак па словах памежнікаў, затрыманых парушальнікаў амаль адразу вяртаюць ва Украіну ў прысутнасці украінскіх памежнікаў:
“Праблема ў тым, што на тэрыторыі былога Мерлінскага палігона былі вёскі, якія ў добраахвотна-прымусовым парадку перасялілі. Частка вёсак была перанесеная на тэрыторыю Украіны, частка засталася ў Беларусі. Людзі спрадвеку там збіралі ягады. Вельмі часта туды адпраўляюць дзяцей – тых, каго нельга нават штрафаваць. А так, прыбывае ўкраінскі прадстаўнік памежнікаў і беларускі. Перадаюць звычайна адразу на месцы, дзе затрымалі”.
Затрымліваць, па словах мясцовых жыхароў, беларускія памежнікі пачалі пасля таго, як у 1995 годзе нехта з сялян спілаваў памежную вышку на палігоне і здаў на металалом. Вандалаў так і не знайшлі. Вяскоўцы лічаць, што стала б лепш, калі б увялі прапускную сістэму:
“У нас мяжа праходзіць за кіламетр ад вёскі. А то нават і менш. Было б добра, калі б далі якія-небудзь прапускі. Я б тады прыйшла б і заплаціла там якісь дзённы патэнт, каб збіраць ягады, ці як ён там называецца”.
Памежнікі ж чакаюць падпісання адмысловай дамовы паміж Беларуссю і Украінай.
Фота: www.photosight.ru