Беларускія плыўцы не выйшлі ў паўфінал Алімпіяды на дыстанцыі 100 м на спіне
На Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра беларускія плыўцы 7 жніўня выступілі няўдала.
У нядзелю ў папярэдніх заплывах на дыстанцыі 100 м на спіне выступалі Мікіта Цмыг і Віктар Стаселовіч. Аднак удача была не на баку нашых спартоўцаў. Цмыг заняў 29-е месца, Стаселовіч — 32-е. У выніку, ні адзін, ні другі не трапілі ў паўфінал спаборніцтваў, адзначае БЕЛТА.
На сёлетняй Алімпіядзе выступяць яшчэ чатыры беларускія плыўцы — Аляксандра Герасіменя, Юлія Хітрая, Павел Санковіч і Яўген Цуркін.