Праваахоўнікі зацікавіліся сенатарам, яго пазбавілі недатыкальнасці

У выніку, члена пастаяннай камісіі Савета рэспублікі нацыянальнага сходу Беларусі па эканоміцы, бюджэце і фінансах пазбавілі статусу недатыкальнасці. Пакуль не ўдакладняецца, якая менавіта інфармацыя стала падставай для прыняцця такога рашэння, адзначае БелаПАН. Партал tut.by дадае, што сенатара маглі ўжо затрымаць і здарылася гэта яшчэ ў канцы чэрвеня проста на паседжанні.

Віталь Кастагораў быў абраны членам Савета рэспублікі пятага склікання ад Магілёўскай вобласці. Сенатар з'яўляецца паспяховым бізнэсмэнам (ён — дырэктар закрытага акцыянернага таварыства "Палітэкс"), неаднаразова прызнаваўся на Магілёўшчыне лепшым прадпрымальнікам года.

Фота — ria.ru, sovrep.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі