Беларускія тэнісісты перамаглі аўстрыйцаў у матчы Кубка Дэвіса

Беларускія тэнісісты перамаглі аўстрыйцаў у матчы Кубка Дэвіса

Беларускія тэнісісты атрымалі перамогу ў матчы 2 раунда І Еўра-Афрыканскай групы Кубка Дэвіса — яны былі мацнейшым за зборную Аўстрыі. Па выніках чатырох гульняў лік стаў 3:1 на карысць беларусаў, таму апошні, пяты паядынак вырашана было не праводзіць, бо ён ужо не ўплываў на вынік матчу.

Фактычную перамогу Беларусі 9 красавіка прынёс Ілля Івашка, які быў на корце мацнейшым за Геральда Мельцэра.

Цяпер увосень беларуская мужчынская зборная па тэнісе будзе змагаца за права вярнуцца ў Сусветную групу. Іх сапернік, а таксама месца правядзення наступнага матчу вырашыцца пасля лёсавання, якой адбудзецца 11 красавіка. Сярод патэнцыйных канкурэнтаў — Аргенціна, Нямеччына, Чэхія, Швейцарыя, Японія, Канада, Харватыя і Расія, якія прайгралі ў першым раундзе сёлетняга турніру ў Сусветнай групе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі