Беларускія валейбалісткі — сярод 12 найлепшых камандаў чэмпіяната Еўропы

У 1/8 фінала чэмпіяната Еўропы жаночая зборная Беларусі па валейболе саступіла турчанкам з лікам 0:3 (16:25, 13:25, 17:25). Нашыя суайчынніцы спрабавалі зачапіцца за гульню, але клас саперніц быў несупастаўна больш высокі.



Некаторым беларускім "зборніцам" няма і 20 гадоў, многія гулялі толькі ў нацыянальным чэмпіянаце і ўпершыню трапілі на топ-турнір. Тым не менш зборная Беларусі дасягнула найлепшага выніку за апошнія 15 гадоў.



У апошняй траціне верасня ў Даніі пройдзе мужчынскі чэмпіянат Еўропы па валейболе, куды беларусы таксама прабіліся. Гэта адбылося ўпершыню ў гісторыі.



Фота прэс-службы Федэрацыі валейбола
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі