Беларускія весляры выйшлі у ¼ фіналу алімпійскіх спаборніцтваў
Беларускія спартсмены, якія ўдзельнічалі ў кваліфікацыі спаборніцтваў па акадэмічным веславанні на Алімпійскіх гульнях у Рыа, прайшлі ў чвэрцьфінал. Першымі паспяхова прайшлі кваліфікацыю ўдзельнікі адзіночных заездаў — двухразовая алімпійская чэмпіёнка Кацярына Карстэн і Станіслаў Шчэрбачэня. У Карстэн другі вынік у жаночым заездзе (8 хвілінаў 21,21 секунды), у Шчэрбачэні — таксама другое месца ў мужчынскіх спаборніцтвах (7 хвілінаў 11,47 секунды).
Пазней адбыліся заезды экіпажаў двойкі парнай — беларускі Юлія Бічык і Таццяна Кухта паказалі трэці вынік (7 хвілінаў 27,22 секунды) і таксама трапілі ў чвэрцьфінал.
Заезды ¼ фіналу пройдуць 9 жніўня, а камплекты медалёў сярод весляроў разыграюць 10 жніўня.