"Беларуснафта" набыла сібірскую нафтагазавую кампанію

Выданне паведамляе, што на сібірскую нафтагазавую кампанію "Янгпур" раней прэтэндавала таксама кампанія Rockefeller Oil Company, што належыць Стывену Кларку Ракфелеру.



Кампаніі "Янгпур" належаць чатыры ліцэнзіі на разведку і здабычу нафты і газу ў Цюменскай вобласці. У 2013 годзе яна плануе здабыць 67 тысяч тон нафты, 63,9 млн куб. м газу і 6,9 тысяч тон газавага кандэнсату. У крызіс кампанія збанкрутавала, нядаўна яе актывы (сканцэнтраваныя ў ЗАТ "Янгпур" і ў аднайменным ТАА) былі выстаўлены на таргі, паведамляюць "Известия".



Аднак магчымасць транспарціроўкі газу з Цюменскай вобласці ў Беларусь, на думку спецыялістаў, пакуль выглядае сумнеўнай.



Беларускія ўлады неаднаразова заяўлялі пра жаданне здабываць газ на тэрыторыі Расіі. "Янгпур" стане першым нафтаздабываючым актывам "Беларуснафты" ў Расіі. Раней такія праекты рэалізоўваліся беларускай дзяржаўнай кампаніяй толькі ў Венесуэле і ў Іране, нагадвае БелаПАН.
 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі