"Беларуснафта" закупляе для АЗС кітайскія апараты для прыгатавання гарбаты

Кафэ на АЗС "Беларуснафты"

Кафэ на АЗС "Беларуснафты" / tuda-suda.by

Кампанія "Беларуснафта" хоча ўсталяваць на сваіх запраўках чайныя аўтаматы. Гэтыя прылады будзе заварваць напой з ліставай гарбаты. Закупіць іх плануюць у Кітаі, расказаў начальнік аддзела грамадскага харчавання цэнтральнага апарата "Беларуснафты" Сяргей Кіралюк. Паводле яго слоў, у кампаніі імкнуцца "паспяваць за трэндамі, і новая фішка — гэта чайныя машыны, якія знешне вельмі падобныя на кававыя".

Кіралюк кажа, што будзе дастаткова націснуць кнопку, і "машына прыгатуе найсмачную гарбату". Абяцаюць розныя гатункі. "Напрыклад, спачатку будзе тыдзень чорнага чаю, затым — зялёнага, а потым — чырвонага", — адзначыў прадстаўнік кампаніі. Паводле яго слоў, будзе і халодная гарбата, а таксама травяная, кветкавая, можа, нават з лімонам… Ён удакладніў, што гэты праект быў запушчаны па выніках візіту спецыялістаў "Беларуснафты" ў Кітай.

У планах кампаніі таксама ўсталяваць на некаторыя запраўках кава-друкаркі. Яны будуць размяшчаць на паверхні напояў або марожанага розныя выявы. "Хочам дабіцца ваў-эфекту", — тлумачыць Кіралюк. Адпаведнае кітайскае абсталяванне павінна паступіць у кампанію ў бліжэйшы час.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі