Санкцыі прымусілі "Беларуснафту" шукаць абсталяванне ў Кітаі

Беларускія нафтавікі ў Кітаі / neft.by
Беларускія нафтавікі ў Кітаі / neft.by

У выніку санкцый "Беларуснафта" вымушаная шукаць абсталяванне ў Кітаі. Дэлегацыя беларускай кампаніі правяла 20-дзённую паездку ў КНР, піша яе карпаратыўнае выданне.

Беларускія нафтавікі наведалі шэраг кітайскіх вытворцаў абсталявання для здабычы нафты, у тым ліку Пекінскі завод нафтавага машынабудавання. Быў праведзены яго аўдыт.

У першую чаргу беларускіх нафтавікоў цікавілі свідравыя станкі цяжкага класа, мабільныя ўстаноўкі для бурэння бакавых ствалоў і капітальнага рамонту свідравін ды іншае абсталяванне, патрэбнае для здабыцця цяжказдабывальных запасаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі