Беларусы атрымаюць жыроўкі новай формы
Рашэнне аб зацвярджэнні новай формы жыроўкі прынятае пастановай Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі №17 ад 29 жніўня.
У новых жыроўках з’явіліся наступныя пункты: “Дата, нумар дамовы на аказанне паслуг, найменне арганізацыі”, “Тарыфы” (кошты), якія забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затратаў”, “Тарыфы” (кошты), якія субсідуюцца”, “Памер платы за памяшканне”, “Налічана па тарыфах (коштах), якія забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затратаў”, “Налічана па тарыфах” (коштах), якія субсідуюцца”, інфармуе БЕЛТА.