Беларусы на 100% аплачваюць усе паслугі ЖКГ, акрамя ацяплення і падагрэву вады
Андрэй Хмель / Скрыншот
Да канца 2020 года грамадзяне Беларусі будуць аплачваць крыху больш за 83% ад поўнага кошту "жыроўкі". Пра гэта ў "Галоўным эфіры" на тэлеканале "Беларусь 1" распавёў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель.
"Арганізацыі ЖКГ пры аказанні паслуг вымушаныя стрымліваць свае выдаткі, ужываючы новыя метады ў рабоце, новыя тэхналогіі. Дзякуючы ўкараненню такой сістэмы ў нас атрымалася знізіць бюджэтнае субсідаванне на суму каля 200 млн рублёў. Гэта вялікая сума. Сёння практычна ўсе паслугі, акрамя паслуг на падагрэў вады і ацяпленне, акупляюцца, то бок аплачваюцца насельніцтвам у поўным аб'ёме. Па выніках 2020 года мы прагназуем, што ў цэлым жыллёва-камунальныя паслугі будуць аплачвацца насельніцтвам (гэта значыць акупляцца) на 83% з хвосцікам", — сказаў міністр.
Пры гэтым у Беларусі на пачатак 2020 года пазыкі па камуналцы былі па 340 тысячам асабовых рахункаў з крыху больш за 4 млн. "Гэта крыху больш за 8%. Не скажу, што гэта крытычная сума, але і не скажу, што гэта мала, — пракаментаваў міністр . — Гэта дзясяткі мільёнаў рублёў, не аплочаныя насельніцтвам. Гэта вымытыя абаротныя сродкі арганізацый ЖКГ".
Некалькі гадоў таму ўлады планавалі, што абавязак па аплаце паслуг ЖКГ на 100% у якасці своеасаблівага пакарання ляжа на "дармаедаў" — грамадзян, якіх урад Беларусі называў незанятымі ў эканоміцы краіны. Аднак цяпер мы бачым, што да таго, што раней лічылася пакараннем, усё бліжэй усе беларусы ў прынцыпе. Да канца 2020 года розніца паміж поўнай і сярэдняй кампенсацыяй кошту паслуг ЖКГ па плане ўрада складзе ўсяго 17 працэнтных пунктаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.