Беларусы на МАЗах паўдзельнічаюць у ралі “Шаўковы шлях-2016”
Тры экіпажы з Беларусі паўдзельнічаюць у транскантынентальным ралі “Шаўковы шлях-2016”, якое сёлета праходзіць па маршруце Масква - Пекін. Маршрут ралі пройдзе па стэпах, пустынях і горных серпанцінах Расіі, Казахстана і Кітая. Яго даўжыня больш за 10 тысяч км.
Беларусь на марафоне прадставіць каманда “МАЗ-СПОРТаўта” з трох грузавікоў, у тым ліку двух новых МАЗаў з 12,5-літровымі чэшскімі рухавікамі.
Новы аўтамабіль атрымаў экіпаж Сяргея Вязовіча (пілот), Паўла Гаранін (штурман) і Андрэя Жыгуліна (механік), а таксама экіпаж Аляксандра Васілеўскага (пілот), Дзмітрыя Віхрэнкі (штурман) і Антона Запарошчанкі (механік). Трэці экіпаж будзе ўдзельнічаць на машыне, якая ўжо бывала ў ралі-рэйдах, у яго склад уваходзяць Аляксей Вішнеўскі (пілот), штурман Максім Новікаў і механік Канстанцін Сінебок.
Міжнароднае ралі “Шаўковы шлях” стартуе 8 ліпеня з Чырвонай плошчы ў Маскве і завершыцца 24 ліпеня на плошчы Цяньаньмэнь у Пекіне. Гоншчыкаў чакае 15 этапаў — на два больш, чым на “Дакары”. Маршрут марафону будзе праходзіць праз 15 гарадоў, пустыню Гобі і хрыбты Цянь-Шаня. У ралі-рэйдзе возьмуць удзел 24 грузавіка і 100 пазадарожнікаў.