Беларусы перахапілі кантрабанду ў ЕС, замаскаваную на заводзе ў Расіі
Беларусы перахапілі кантрабанду цыгарэт, якую з Расіі на грузавіку везлі ў ЕС. Больш за паўмільёна пачкаў схавалі ў карпусах асвятляльных прыбораў. А яны былі ў завадской упакоўцы!
Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі, здарэнне адбылося ў пункце пропуску "Брузгі-2" на беларуска-польскай мяжы. Паводле дакументаў, польскі перавозчык дастаўляў з РФ "асвятляльнае абсталяванне". І яно сапраўды было ў апламбаваным грузавым паўпрычэпе. Але разам з кантрабандай. Каб да яе дабрацца, мытнікам давялося дэмантаваць завадскія заклёпкі на вырабах, якіх налічвалася 1140 штук! Гэтыя абставіны і навялі супрацоўнікаў Гродзенскай рэгіянальнай мытні на думку, што груз быў запакаваны проста на прадпрыемстве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.