Беларусы — пераможцы ў назіранні за “вястункамі вясны”

Беларусы — пераможцы ў назіранні за “вястункамі вясны”

Амаль дзесяць гадоў таму былі абраныя некалькі відаў птушак, і людзей з розных краін Еўропы запрасілі штогод заносіць свае першыя назіранні за імі на інтэрактыўную карту. Так пачалася кампанія "Жывая вясна”. На сёння ад Беларусі зарэгістравана ўжо 1500 назіранняў за птушкамі — вястункамі вясны. Зараз наша краіна па назіраннях на першым месцы сярод 57 краін — удзельніц кампаніі.

Навошта патрэбная інтэрактыўная карта назірання за птушкамі, што вяртаюцца з выраю, і якіх птушак называюць “вястункамі вясны”? Як працуе інтэрактыўная карта і ці ёсць ад такіх назіранняў практычная карысць?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваа каардынатарка кампаніі "Жывая вясна" Springalive Belarus Ксенія Малюкова.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі