Беларусы просяць Лукашэнку абвясціць жалобу па польскім прэзідэнце

Беларускія ўлады, у адрозненне ад краін-суседак, не абвясцілі нацыянальнай жалобы. З прапановай зрабіць такі крок выступілі шараговыя грамадзяне Беларусі, паведамляе nn.by. Адпаведны ліст у Адміністрацыю прэзідэнта напісала Ірына Лаўроўская, гісторык і архітэктар з Брэста. У сваім звароце яна адзначае, што наша краіна абмежавалася дыпламатычнай дапамогай родным ахвяраў пры транзітным пераездзе мяжы.

Лаўроўская просіць, каб кіраўніцтва Беларусі абвясціла жалобу па загінулых пад Смаленскам паляках. У адваротным разе, кажа яна, на сумленне і гонар беларускага народу ляжа ганебная пляма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі