Чыноўнік: Беларусы сталі эканоміць ваду (відэа)
Пра гэта заявіў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Шорац.
Паводле яго слоў, жыхары нашай краіны сталі больш ашчаднымі. Вось што міністр распавёў у інтэрв'ю тэлеканалу АНТ:
"У сярэднім у краіне спажыванне вады на аднаго чалавека складала дзесьці каля 4,4-4,6 метраў кубічных у месяц. Па мінулым годзе мы бачым, што ўзровень спажывання па краіне склаў 3,3 кубаметра вады. Гэта гаворыць пра тое, што насельніцтва стала эканоміць".
Андрэй Шорац прызнаўся, што і сам эканоміць: і ваду, і электрычнасць. І яму ўдаецца ўкладвацца ў вызначаныя нарматывы.