Беларусы з усяго свету ладзяць флэш-моб у падтрымку Naviband на "Еўрабачанні"
Беларусы ўсяго свету запусцілі флэш-моб #АдгукнісяіДалучыся ў падрымку Naviband. Напярэдадні выступу прадстаўнікоў Беларусі на "Еўрабачанні-2017" у сацыяльных сетках будуць з'яўляцца відэа з кавер-версіямі конкурснай песні "Гісторыя майго жыцця". Старт флэш-моба далі беларусы Нью-Ёрка.
Ідэя акцыі — падтрымаць беларускую мову і спець разам з Naviband. Яе арганізатары заклікаюць далучацца да праекта і выкладваць свае ролікі з хэштэгам #АдгукнісяіДалучыся.
11 траўня Naviband выступяць у другім паўфінале "Еўрабачання" пад нумарам 14.