Беларусы забралі ў італьянца 70 кг прадуктаў харчавання, якія ён вёз у Расію

Прадукты харчавання засталіся ў Беларусі

Прадукты харчавання засталіся ў Беларусі / customs.gov.by

Беларусы забралі ў італьянца 70 кілаграмаў прадуктаў харчавання, якія ён вёз у Расію. Замежнік прыляцеў у нашу краіну з Турцыі і нічога не збіраўся дэклараваць. Аднак мытнікі праверылі яго асабісты багаж.

Як паведамляе customs.gov.by, здарэнне адбылося ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Грамадзянін Італіі ў сваім багажы меў дзясяткі кілаграмаў сыру, свежых труфеляў, прашута, каўбасы, а таксама некалькі літраў аліўкавага алею і алкагольных напояў. Беларускія мытнікі палічылі выяўленыя прадукты "камерцыйнай партыяй" (іх ацанілі на суму больш за 50 тысяч рублёў). Да таго ж у замежніка не было дакументаў, якія б пацвердзілі іх бяспеку.

Мытнікі кажуць, што італьянец пры апытанні прызнаўся, куды вёз прадукты. Паводле яго слоў, для рэалізацыі ў адной з сетак італьянскіх рэстаранаў у РФ. Цяпер жа ён выплаціць штраф у памеры да 30% ад кошту тавару.

Беларусы забралі ў італьянца 70 кг прадуктаў харчавання, якія ён вёз у Расію

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі