Беларусы заваявалі чатыры медалі ў першы дзень Паралімпіяды ў Пхенчхане

Беларусы заваявалі чатыры медалі ў першы дзень Паралімпіяды ў Пхенчхане

Беларускія паралімпійцы заваявалі 2 срэбных і 2 бронзавых медалі ў дзень адкрыцця Зімовых Паралімпійскіх гульнях у Пхенчхане 9 сакавіка.

Срэбны мэдаль у спрынце на 7,5 км для спартоўцаў з парушэннем апорна-рухальнага апарату заваяваў Дзмітрый Лобан у катэгорыі LW12.

Сярод спартоўцаў з парушэннем зроку ў катэгорыі В3 срэбным прызёрам стаў біятляніст Юрый Голуб. Лідзія Графеева здабыла бронзу ў жаночым спрынце на 6 км катэгорыі LW12.

А ў спрынце на 6 км для біятляністаў з парушэннем зроку ў катэгорыі В3 беларуска Святлана Саханенка заняла трэцяе месца.

Раней нацыянальны Паралімпійскі камітэт заяўляў, што разлічвае на пяць медалёў для зборнай Беларусі. Наша краіна прадстаўленая 15 атлетамі ў двух відах спорту — біятлон і лыжныя гонкі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі