Беларускі плывец Ягор Шчалканаў абнавіў паралімпійскі рэкорд
Ягор Шчалканаў
Беларускі плывец Ягор Шчалканаў у Парыжы абнавіў паралімпійскі рэкорд. У аўторак ён выйграў золата на дыстанцыі 100 метраў на спіне ў класе S9 (сярод атлетаў з парушэннем апорна-рухальнага апарату). Яго вынік — 1:00.76. Гэта на чвэрць секунды хутчэй за папярэдні паралімпійскі рэкорд.
Шчалканаву 23 гады. На Паралімпіядзе ў Токіа ён выйграў срэбра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.