Беларусы вярнуліся з Паралімпіяды
Сем узнагарод на рахунку траіх спартсменаў
Беларусы вярнуліся з XVII Паралімпійскіх гульняў. У Парыжы былі заваяваныя сем медалёў — адно срэбра, астатнія — залатыя. Пяць залатых узнагарод у Ігара Бокія, адно — у Ягора Шчалканава. Срэбра заваяваў Дзмітрый Салей. Усе яны выступалі ў плаванні.
На Параалімпіядзе пабывалі восем спартсменаў з Беларусі: шэсць плыўцоў і двое лёгкаатлетаў. Яны выступалі ў нейтральным статусе, а РБ адсутнічае ў медалёвым заліку (і віртуальным яна заняла 25-е месца сярод 170 краін). Лідарам стаў Кітай з 94 залатымі медалямі, на другім месцы Брытанія, на трэцім — ЗША.
Бокій увайшоў у топ-3 паралімпійцаў усіх часоў па колькасці залатых медалёў. Плывец, які выступае ў катэгорыі S13 (сярод атлетаў з парушэннямі зроку), паўдзельнічаў у чатырох Паралімпіядах, заваяваў 23 медалі, у тым ліку 21 залаты. Больш маюць толькі нарвежац Ранхільд Міклэбуст і амерыканка Трыша Зорн.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.