Ігар Бокій на Паралімпійскіх гульнях заваяваў чарговае золата
Ігар Бокій
Ігар Бокій на Паралімпійскіх гульнях заваяваў чарговае золата. У аўторак беларускі плывец выступаў на дыстанцыі 200 метраў комплексным плаваннем. Яго вынік — 2:02.03. Гэта сусветны рэкорд.
Раней у Парыжы 30-гадовы Бокій быў першым на дыстанцыях 100 метраў батэрфляем, 100 метраў на спіне, 400 метраў вольным стылем і 50 метраў вольным стылем. Такім чынам, у яго пяць залатых медалёў. А з улікам папярэдніх Паралімпіяд іх ужо 21, а ёсць яшчэ па адным срэбры і бронзе. "Зеркало" падлічыла, што Ігар Бокій стаў доларавым мільянерам — сумарна за сваю кар'еру ён зарабіў больш за мільён долараў прызавымі.
Бокій выступае ў катэгорыі S13 (сярод атлетаў з парушэннямі зроку). А ў катэгорыі S9 (сярод атлетаў з парушэннем апорна-рухальнага апарату) на дыстанцыі 100 метраў на спіне золата заваяваў 23-гадовы беларускі плывец Ягор Шчалканаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.