Беларус Ігар Бокій стаў 20-разовым чэмпіёнам Паралімпійскіх гульняў
Ігар Бокій
Беларус Ігар Бокій стаў 20-разовым чэмпіёнам Паралімпійскіх гульняў. У Парыжы ён выйграў ужо чатыры залатыя медалі. У панядзелак Бокій перамог на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем. Яго час — 23.65. Срэбра — ва ўкраінца Іллі Яроменкі (23.77), бронза — у яшчэ аднаго ўкраінца Аляксея Вірчанкі (23.85).
Раней ён быў першым на дыстанцыях 100 метраў батэрфляем, 100 метраў на спіне і 400 метраў вольным стылем.
Ігару Бокію 30 гадоў. На Паралімпіядзе ён выступае ў катэгорыі S13 (сярод атлетаў з парушэннямі зроку). Бокій упершыню выступіў на Паралімпійскіх гульнях у 2012 годзе ў Лондане, заваяваў 5 залатых медалёў і адно срэбра. У 2016-м у Рыа-дэ-Жанэйра былі 6 залатых медалёў і адна бронза. З Паралімпіяды ў Токіа беларускі плывец прывёў 5 залатых узнагарод. Агулам — 22 медалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.