Маці Ігара Бокія спадзяецца, што ў яго хопіць сіл на яшчэ адну Паралімпіяду

Ігар Бокій у Парыжы

Ігар Бокій у Парыжы / t.me/mst_gov_by/

Маці Ігара Бокія Алена спадзяецца, што ў яго хопіць сіл на яшчэ адну Паралімпіяду. 30-гадовы плывец, які выступае ў катэгорыі S13 (сярод атлетаў з парушэннямі зроку), ужо паўдзельнічаў у чатырох, заваяваў 23 медалі, у тым ліку 21 залаты. За гэты час ён стаў доларавым мільянерам — сумарна за сваю кар'еру зарабіў больш за мільён долараў прызавымі.

Маці кажа, што з-за хвалявання не можа глядзець у жывым эфіры выступленні сына на Паралімпійскіх гульнях: уключае трансляцыю і сыходзіць у іншы пакой. "Потым мне тэлефануе нявестка або піша хуценька, што так, ён першы", — кажа жанчына ў інтэрв'ю БЕЛТА. Яна гаворыць, што з самага дзяцінства Ігар "быў напоўнены несуцішнай энергіяй", а бацькі накіравалі яе, "мабыць, у правільным напрамку".

Бокій любіць "рабіць усё сваімі рукамі". Напрыклад, ён сам пабудаваў лазню.

Па словах маці, сын сціплы і не ганарысты. "Ён проста робіць сваю працу", — кажа яна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі