"Белавія" адкрыла рэгулярны рэйс у Краснадар
Ён пачаў дзейнічаць з 30 красавіка.
У расійскі горад можна будзе лётаць з Мінска тройчы на тыдзень — у панядзелкі, серады і пятніцы. Як інфармуе БЕЛТА, з 29 красавіка "Белавія" павялічыла колькасць рэйсаў у Ларнаку на Кіпр, таксама дадатковыя рэйсы з'явіліся ў расійскі горад Самара.
Нагадаем, у красавіку сёлета адкрыўся рэгулярны авіярэйс па маршруце Мінск — Ніца — Мінск.
Фота — ria.ru