"Белавія" правядзе рэбрэндынг з дапамогай карпарацыі Boeing

У чэрвені 2014 года "Белавія" і карпарацыя Boeing падпісалі пагадненне пра першую куплю трох новых самалётаў Boeing 737-800 Next-Generation з завода-вытворцы. "Boeing" прапанаваў дадаткова паспрыяць у правядзенні рэбрэндынгу "Белавія", інфармуе БЕЛТА

Кіраўніцтва і супрацоўнікі "Белавія" зацікавіліся праектам рэбрэндынгу, які прапанаваў у інтэрнэце беларускі дызайнер Ілля Андрэеў. "Белавія" азнаёміла з ім спецыялістаў Boeing. Пасля гэтага Андрэева вырашылі запрасіць да ўдзелу ў сустрэчы рабочай групы авіякампаніі са спецыялістамі Boeing. Яна пройдзе ў Мінску 19-20 лістапада. 

Фота прапановаў Іллі Андрэева — citydog.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі