"Белавія" пераапранула бортправаднікоў у трэнікі (фота)
Кампанія "Белавія" па-свойму падрыхтавалася да ІІ Еўрапейскіх гульняў. Пасажыраў, якія выберуць беларускую кампанію, будуць сустракаць бортправаднікі ў спартовых касцюмах і красоўках.
Дызайн формы распрацавала кампанія Mark Formelle, а красоўкі зрабіла Лідская абутковая фабрыка. Агулам было пашыта дзевяць мужчынскіх і дзевяць жаночых касцюмаў.
У такой форме бортправаднікі сустрэць гасцей і ўдзельнікаў II Еўрапейскіх гульняў, якія прыляцяць у Мінск 19 чэрвеня рэйсамі з Лондана, Парыжа і Рыма.