"Белавія" знізіла тарыфы на ўсе чартарныя рэйсы
Гендырэктар кампаніі кажа, што "Белавія" ўлічыла сітуацыю на валютным рынку краіны.
Авіякампанія "Белавія" знізіла тарыфы на ўсе чартарныя рэйсы, заявіў гендырэктар кампаніі Анатоль Гусараў.
"З'явілася інфармацыя, што "Белавія" ўзняла тарыфы на чартарныя рэйсы. Але гэта не так. Больш за тое: разумеючы розныя нюансы, якія адбываюцца, і працэсы на валютным рынку, мы нават знізілі тарыфы для нашых партнёраў па ўсіх напрамках. Не нашмат, але знізілі", — перадае БЕЛТА словы Гусарава.
У мінулым годзе "Белавія" пачала палёты па трох новых напрамках: Мінск-Ніца-Мінск, Мінск-Краснадар-Мінск і Мінск-Гомель-Калінінград-Гомель-Мінск. У планах кампаніі на 2015 год — палёты ў Алматы. Адкрыццё рэйса запланавана на 29 красавіка, частата выканання — 2 разы на тыдзень па чацвяргах і суботах.
Фота — tio.by