Белчыгунка запускае новыя цягнікі на поўдзень Украіны

Беларуская чыгунка на летні перыяд запускае новыя цягнікі, якімі можна дабрацца да Азоўскага і Чорнага мора. З 1 чэрвеня маршрут цягніка №100/99 Мінск — Запарожжа працягнуць да станцыі Новааляксееўка. Пасажыры змогуць дабрацца да курортаў Азоўскага мора.

Па маршруце Мінск — Новааляксееўка цягнік будзе курсіраваць усё лета да 1 верасня. З Мінска ён будзе выходзіць на няцотных днях, з Новааляксееўкі — па цотных. Час адпраўлення з беларускай сталіцы — 7.44, прыбыцця ў Новааляксееўку — 9.06 наступных сутак. Назад цягнік пойдзе з Новааляксееўкі ў 23.01 і прыбудзе ў Мінск у 00.08.

У бок Чорнага мора з 15 чэрвеня можна будзе ехаць новым цягніком №284/283 Баранавічы — Мінск — Херсон. Састаў будзе адпраўляцца з Баранавічаў на няцотных днях, з Херсона — па цотных. Час адпраўлення са станцыі Баранавічы-Палескія — 11.11, са станцыі Мінск-Пасажырскі — 13.47. У Херсон цягнік прыбывае ў 12.52 наступных сутак, а назад ідзе ў 15.20, а прыбывае ў Мінск у 13.39, а ў Баранавічы — у 16.24.

Гэты цягнік будзе хадзіць да 31 жніўня, паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі.

Фота: Bymedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі