Белгідрамет не зарэгістраваў павышэння ўзроўню радыяцыі ў Беларусі

Радыяцыйная абстаноўка на тэрыторыі Гомельшчыны, а таксама агулам па краіне застаецца стабільнай і адпавядае ўсталяваным шматгадовым дадзеным. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Паводле звестак, атрыманых на стацыянарных пунктах радыяцыйнага маніторынгу, а таксама з вымяральных пунктаў аўтаматызаваных сістэм кантроля, размешчаных у памежных раёнах у чарнобыльскай зоне, у Беларусі не было перавышэння магутнасцяў дозы гама-выпраменьвання над шматгадовымі паказнікамі.

Нагадаем, што 28 красавіка ў зоне адчужэння на тэрыторыі лясгасу “Чарнобыльская пушча” (Украіна) пачаўся пажар, які захапіў каля 320 гектараў. Ужо раніцай наступнага дня агонь быў лакалізаваны і спынены непадалёк ад магільніка радыеактыўных адкідаў, а 30 красавіка агонь цалкам патушылі.

У сувязі з гэтым здарэннем ўзніклі засцярогі павышэння радыяцыі ад згарэлых дрэваў з забруджанай зоны, але пакуль няма афіцыйных звестак пра змяненне радыяцыйнага фону.

Ілюстратыўнае фота з сайта dozimetr.biz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі