Бельгійская епархія РПЦ адракаецца ад Расіі, каб выйсці з-пад санкцыяў
Царкоўнае кіраўніцтва лічыць трапленне ў “чорны спіс” памылкай.
Брусельска-Бельгійская епархія РПЦ выступіла з афіцыйным пратэстам у сувязі з уключэннем яе ў спіс арганізацый, актывы якіх падлягаюць арышту ў сувязі з судовай справай кампаніі ЮКАС. Царкоўная епархія падкрэслівае, што з’яўляецца суб’ектам бельгійскага права і з Расіяй юрыдычна не звязаная. Напярэдадні Бельгія разблакавала частку рахункаў расійскіх дыпмісіяў.
Брусельска-Бельгійская архіепархія — кананічнае падраздзяленне РПЦ, аднак яна зарэгістраваная ў Бельгіі і з 1937 года дзейнічае ў адпаведнасці з каралеўскім указам і на падставе законаў бельгійскага каралеўства. Як тлумачыць царкоўнае кіраўніцтва, кананічная сувязь з Маскоўскім патрыярхатам не можа служыць апраўданнем для выстаўлення фінансавых прэтэнзіяў па лініі Расійскай дзяржавы.
Раней бельгійскія прыставы ўведамілі шэраг кампаній у Бельгіі пра арышт у гэтай краіне маёмасці, якая можа належыць Расійскай Федэрацыі, паводле пазова былых акцыянераў ЮКАСа, якія выйгралі працэс у сталай палаце трацейскага суда ў Гаазе, паведамляе newsru.com
Фота: archiepiskopia.be