"Белнафтахім" патлумачыў, чаму паліва даражэе штораз на 1 капейку

"Белнафтахім" патлумачыў, чаму паліва даражэе штораз на 1 капейку

Павышэнне коштаў на паліва на 1 капейку — гэта прадуманая стратэгія. З такой заявай выступіў 10 кастрычніка перад журналістамі намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Бунакоў, перадае БЕЛТА.

Ён патлумачыў, што гэта робіцца, каб "захаваць эфектыўнасць нашых нафтаперапрацоўчых заводаў, тым больш ва ўмовах мадэрнізацыі, якая сёння праводзіцца".

Бунакоў звярнуў увагу, што цэны на паліва могуць як расці, так і зніжацца. На гэта ўплываюць розныя фактары, а не толькі кошт нафты. Напрыклад, вытворцы манітораць сітуацыю на бліжэйшых замежных рынках, бо нашыя нафтапрадукты пастаўляюцца не ў тым ліку і на экспарт. 

"Гэта комплекснае пытанне. Мы выбралі палітыку (у плане змены коштаў на паліва. — БЕЛТА), яна ва ўсіх на слыху, і мы будзем яе прытрымлівацца", — дадаў Бунакоў.

Нагадаем, што раней "Белнафтахім" практыкаваў павышэнні на большыя сумы. Аднак пасля акцыяў пратэсту "Стоп бензін" канцэрн перайшоў да павышэнняў на 1 капейку. У другой палове 2018 года такія павышэнні праводзіліся ледзь не кожны тыдзень. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі