Белнэт жартуе: А мяне ў дзяцінстве кінулі ў чан з уладай
У сацыяльных сетках з гумарам абмяркоўваюць, як Лукашэнка вучыў Дэпардзьё траву касіць.
Вядомы акцёр Жэрар Дэпардзьё правёў у Беларусі шмат сустрэч. Ён ездзіў на Курган Славы, наведаў сельгаспрадпрыемства "Азярыцкі-Агра" і павучыўся касіць траву ў рэзідэнцыі Лукашэнкі ў пасёлку "Азёрны" ў Астрашыцкім гарадку.
У Белнэце адразу ж з'явіліся розныя жарты на гэтую тэму. Але ўсе адразу ўспомнілі ролю Жэрара Дэпардзьё ў фільме "Астэрыкс і Абелікс". Хтосьці дамаляваў касу Абеліксу, а хтосьці напісаў: "А мяне ў дзяцінстве кінулі ў чан з уладай".
NEWSBELARUS: Інтэграл выпусціў доследны ўзор сэлфі-касы
Цяпер Жэрара ў Расію не пусцяць, падумаюць, што Бандэра.