"Белпошта" часова не прымае плацяжы АРІП
У аддзяленнях "Белпошты" часова не прымаюць плацяжы ў сістэме АРІП. На сайце сістэмы гэта тлумачыцца тэхнічнымі праблемамі.
Пры гэтым плацяжы праз банкі прымаюцца ў штатным рэжыме.
"Тэхнічныя спецыялісты ААТ "НКФА "АРІП" працуюць над аднаўленнем штатнай працаздольнасці сістэмы. Аб аднаўленні працаздольнасці сістэмы паведамім дадаткова", — гаворыцца на сайце АРІП.
Дарэчы, у "Белпошты" тэхнічны збой адбыўя на мінулым тыдні. Тады не працавалі аддзяленні па ўсёй краіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.