Белстат: інфляцыя ў Беларусі працягвае расці і ў 2021 годзе

Белстат: інфляцыя ў Беларусі працягвае расці і ў 2021 годзе

Інфляцыя ў Беларусі працягвае расці і ў 2021 годзе. Як паведамляе Белстат, за студзень тавары і паслугі падаражалі на 1,1%. Харчовыя тавары ў мінулым месяцы падаражэлі на 1,5%, нехарчовыя — на 1,3%, платныя паслугі — на 0,3%. У гадавым выразе рост склаў 8,7%, 6,6% і 8% адпаведна.

А летась у нашай краіне яна была рэкордная за апошнія чатыры гады — 7,4%. Другі год запар Беларусь абганяе Расію і Украіну па росце коштаў.

У 2021 годзе беларускі ўрад прадугледжвае інфляцыю не вышэйшую за 5,5%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі