Другі год запар Беларусь абганяе Расію і Украіну па росце коштаў

Пакупніца разглядае кошты ў краме​ / TUT.BY
Пакупніца разглядае кошты ў краме​ / TUT.BY

Высокая інфляцыя, якая здарылася ў Беларусі ў 2020 годзе, вывела краіну на пятае месца па росце спажывецкіх коштаў сярод рэспублік былога СССР, паведамляе БелаПАН. Выснова была зроблены пасля аналізу дадзеных нацыянальных органаў статыстыкі.

У Беларусі ў мінулым годзе была адзначана рэкордная за апошнія чатыры гады інфляцыя. Пры прагнозе ў 5-6% рост коштаў па выніках года склаў 7,4%.

Хутчэй чым у Беларусі кошты ў 2020 годзе раслі толькі ва Узбекістане (11,1%), Кыргызстане (9,7%), Таджыкістане (9,4%) і Казахстане (7,5%).

Ва Украіне інфляцыя склала 5%, у Расіі — 4,91%.

Яшчэ павольней раслі цэны ў Арменіі (менш за 4 %), Азербайджане і Грузіі (менш за 3 %) і Малдове (0,39%). У прыбалтыйскіх краінах па выніках года нават адзначана дэфляцыя, цэны зніжаліся ў Літве — на 0,2%, Латвіі — на 0,5%, Эстоніі — на 0,8%.

Па Туркменістану дадзеных няма.

Прычым у снежні інфляцыя ў Беларусі паскорылася, толькі за месяц кошты выраслі на 1,23%. У выніку па тэмпе росту коштаў у гэтым месяцы краіна выйшла на чацвёртае месца. Горш справы ішлі толькі ў Арменіі, Кыргызстане і Узбекістане.

Прычым Украіну і Расію па росце коштаў Беларусь апярэджвае ўжо другі год запар. Дарэчы, у мінулым годзе з паказчыкам інфляцыі ў 4,73% Беларусь была на 6-м месцы сярод краін-былых рэспублік СССР.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі