Бенедыкт Камбербэтч атрымаў галоўную ролю ў фільме пра "Брэкзіт"

Бенедыкт Камбербэтч атрымаў галоўную ролю ў фільме пра "Брэкзіт"

Бенедыкт Камбербэтч атрымаў галоўную ролю ў фільме пра рэферэндум пра выхад Вялікабрытаніі з Еўрасаюза. Яго працоўная назва — "Брэкзіт". Як інфармуе meduza.io, сюжэт карціны будзе факусавацца на выкарыстанні сучасных тэхналогій у барацьбе за прыцягненне галасоў выбарцаў.  Камбербэтч выканае ролю Дамініка Камінгса, лідара грамадскага аб'яднання "Галасуй за выхад". Плануецца, што фільм пакажуць на тэлеканале Channel 4 незадоўга да завяршэння працэсу выхаду Вялікабрытаніі з ЕС — да пачатку вясны 2019-га.

Цікава, што рэжысёрам "Брэкзіта" будзе Тобі Хейнс, які працаваў разам з Бенедыктам Камбербэтчам у папулярным серыяле "Шэрлак".

Рэферэндум у Вялікабрытаніі прайшоў у чэрвені 2016 года. Амаль 52% жыхароў краіны выказаліся за выхад з Еўрасаюза. Дарэчы, Камбербэтч быў сярод 300 дзеячоў культуры, якія напярэдадні правядзення рэферэндума выказаліся ў падтрымку сяброўства Вялікабрытаніі ў ЕС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі