Бензін і страхоўку з 1 сакавіка будуць прадаваць толькі за рублі

Ад 1 сакавіка набывае моц пастанова Нацбанка, якая абмяжоўвае разлікі ў замежнай валюце. Яе тэкст апублікаваны 12 лютага на нацыянальным прававым партале.

Нацбанк патлумачыў новаўвядзенне жаданнем скараціць выкарыстанне замежнай валюты ў разліках на тэрыторыі Беларусі і павысіць даверу насельніцтва да нацыянальнай валюце".

У прыватнасці, адзначае tut.by, рублёвыя разлікі замест доларавых цяпер уводзяцца пры куплі бензіну, дызельнага паліва і звадкаванага газу; пры афармленні страховак і турпуцёвак; пры гандлі або аказанні паслуг на рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах з нумарацыяй "М", "М/Е" і ў пунктах пропуску праз Дзяржаўную мяжу Беларусі.

Ад 1 сакавіка спыняюць сваё дзеянне выдадзеныя раней дазволы на такія валютныя аперацыі. Акрамя таго, з 1 сакавіка перастануць дзейнічаць дазволы, атрыманыя ў Нацбанку на адкрыццё рахункаў за межамі Беларусі.

Аднак ёсць у дакуменце і выключэнні. Вызначаць кошты ў доларах па-ранейшаму змогуць "д'юці-фры". Таксама валютныя разлікі працягнуць дзейнічаць у некаторых відах страхавання — напрыклад, пры куплі поліса "зялёная карта" ці медычнай страхоўцы для турыстаў, якія выязджаюць за мяжу.

Мяркуецца, што пастанова Нацбанка будзе дзейнічаць да 1 студзеня 2017 года.

Фота — torange.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі