БГК імя Мяшкова "з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі" спыніў трэніроўкі
БГК імя Мяшкова "з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі" спыніў камандныя трэніроўкі. Такое рашэнне прыняло кіраўніцтва клуба. У бліжэйшыя дні гандбалісты атрымаюць планы індывідуальнай працы на два месяцы, паведамляе клубная прэс-служба.
Як вядома, у канцы красавіка з-за сітуацыі з распаўсюдам каранавіруса чэмпіянат Беларусі па гандболе сярод мужчынскіх каманд быў скончаны датэрмінова, золата атрымаў БГК імя Мяшкова. Выніковыя месцы каманд былі вызначаны па бягучых месцах у турнірнай табліцы.
8 траўня гандбалісты БГК імя Мяшкова наведаюць Брэсцкую крэпасць. Яны ўскладуць кветкі і ўшануюць памяць загінулых падчас Другой сусветнай вайны. Пасля гэтага адбудзецца ўручэнне залатых медалёў. А афіцыйная цырымонія ўзнагароджання каманды запланавана на пачатак новага сезону.
Пасля наведвання Брэсцкай крэпасці гандаблісты раз'едуцца. Іх збор запланаваны на першую палову ліпеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.