Біятлонная змяшаная эстафета ў Новым Месце: беларусы 11-я

Беларусы занялі 11-е месца ў змяшанай эстафеце на этапе Кубка свету па біятлоне ў чэшскім Новым Месце. Першыя два этапы беглі Надзея Скардзіна і Дар’я Домрачава, якія, нягледзячы на праблемы са стральбой, пакінулі калегам па камандзе добрую пазіцыю: у часе змены 2-га этапа Беларусь была на трэцім месцы і адставала ад лідара ўсяго на 4,8 секунды.

На трэцім этапе Юрый Лядаў выкарыстаў на агнявым рубяжы два дадатковыя патроны і адкаціўся на 4-е месца, а на “стойцы” ўвогуле атрымаў два штрафныя колы і пазбавіў сваю каманду надзеяў на медалі. Уладзімір Чэпелін, які бег апошні этап, таксама выкарыстаў па два дадатковыя патроны на стрэльбах і не змог палепшыць становішча. У выніку беларусы занялі толькі 11-е месца.

Пераможцамі гонкі сталі нарвежцы, другое месца ў Чэхіі, а трэцяе — ва Украіны.

Перад змяшанай эстафетай у Новым Месцы адбылаўся супермікс — тут беларусы Надзея Пісарава і Дзмітрый Дзюжаў занялі 7-е месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі