"Боінг" Turkish Airlines здзейсніў незапланаваную пасадку ў Мінску
Борт Анкара — Масква здзейсніў незапланаваную пасадку ў аэрапорце Мінска
Уночы на 20 жніўня самалёт Turkish Airlines, які выконваў рэйст TK7968 з Анкары ў Маскву, падаў сігнал пра тэхнічныя праблемы. У 1:38 борт здзейсніў незапланаваную пасадку ў аэрапорце Мінска.
Адзін з пасажыраў звязаўся са сваяком і расказаў, што на борце адбылося ўзгаранне, таму яны селі ў Мінску. Таксама ён кажа, што падменнага борта не будзе, і пасажыры самі павінныя набыць квіткі ў пункт прызначэння.
Па стане на 12:00 пасажыры рэйса знаходзіліся ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск".
Падобная сітуацыя з турэцкім самалётам ужо здаралася 28 траўня, заўважае авіяцыйны канал "ОтВинта". Тады борт Turkish Airlines пайшоў на Вільню праз тэхнічную няспраўнасць пасля некалькіх колаў у паветранай прасторы Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.