Больш не лётаюць. Ірак прыпыніў вылеты ў Беларусь на нявызначаны тэрмін
"Іракскія авіялініі" і іншыя нацыянальныя авіяперавозчыкі Ірака прыпыняюць авіяспалучэнне з Беларуссю / Reuters
Упраўленне грамадзянскай авіяцыі Ірака абвесціла аб прыпыненні рэйсаў «Іракскіх авіяліній» і ўсіх астатніх нацыянальных перавозчыкаў ў Беларусь на нявызначаны тэрмін. Паведамленне было апублікавана на афіцыйнай старонцы ведамства ў пятніцу, 6 жніўня.
Таксама паведамляецца, што палёты ў Беларусь будуць дазволеныя толькі для вывазу іракскіх грамадзян, а ўсе самалёты, якія вылятаюць з Ірака ў Мінск, будуць вылятаць з Ірака без пасажыраў. З Багдада ў Мінск ляталі авіякампаніі Iraqi Airways і FlyBaghdad.
Нагадаем, што «Іркскія авіялініі» 5 жніўня адмянілі ўсе рэйсы ў Беларусь на 10 дзён.
Літва з 3 жніўня вяртае ў Беларусь затрыманых нелегальных мігрантаў. Міністр унутраных спраў Літвы Агне Билотайте дазволіла памежнікам ўжываць супраць мігрантаў метады псіхалагічнага і фізічнага прымусу. Велізарны паток нелегальных мігрантаў з Беларусі ў Вільні і Брусэлі лічаць актам гібрыднай агрэсіі з боку беларускіх уладаў.
У адказ Аляксандр Лукашэнка забараніў пускаць мігрантаў назад у Беларусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.