Больш за 150 населеных пунктаў у Беларусі засталіся без святла з-за непагадзі

Энергетыкі працуюць ва ўзмоцненым рэжыме

Энергетыкі працуюць ва ўзмоцненым рэжыме / Shutterstock

З-за моцнага ветру ў асобных рэгіёнах Беларусі ўзнікаюць парушэнні электразабеспячэння, паведамляе Белэнерга.

Аварыйна-аднаўленчыя брыгады займаюцца аднаўленнем энергазабеспячэння населеных пунктаў, якія пацярпелі ад стыхіі. Найбольш складаная сітуацыя склалася ў Віцебскай вобласці.

Над устараненнем аварыйных адключэнняў працуюць 88 брыгад, задзейнічана 79 адзінак спецыяльнай тэхнікі. Праблемы са святлом узніклі ў 171 населеным пункце.

У выпадку выяўлення абарваных правадоў ліній электраперадачы, энергетыкі раяць не падыходзіць да іх бліжэй за 8 метраў і неадкладна паведамляць аб гэтых фактах па тэлефонах аварыйных службаў — 115 і 144.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі