Больш за 60 беларускіх выпускнікоў на першым ЦЭ атрымалі 0 балаў
Сталі вядомыя вынікі першага ЦЭ
Сталі вядомыя вынікі першага цэнтралізаванага экзамену, які прайшоў 27 траўня. Гэта быў экзамен па прадмеце на выбар, выбраць можна было з 13 прадметаў. Гэты экзамен пісала больш чым 55,5 тысяч выпускнікоў 11-х класаў.
"Вынікі дастаткова добрыя — мы атрымалі 636 стабальных вынікаў", — прыводзіць БЕЛТА словы міністра адукацыі Андрэя Іванца. Паводле яго, стабальнікі ёсць па кожным прадмеце.
Пры гэтым 64 чалавекі змудрыліся атрымаць на экзамене 0 балаў. "Мы думаем, што яны змогуць паступіць у каледжы — установы сярэдняй спецыяльнай альбо прафесійна-тэхнічнай адукацыі, каб працягнуць сваю адукацыйную траекторыю", — выказаў меркаванне Іванец.
Вынікі другога цэнтралізаванага экзамену стануць вядомыя ў аўторак, 11 чэрвеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.