Мінадукацыі дазволіць выпускнікам, якіх выгналі за спісванне, пераздаць ЦЭ

На экзамене

На экзамене / protutor.by

Выпускнікі 11-х класаў, якіх за парушэнні выдалілі з цэнтралізаванага экзамену (ЦЭ), сёлета ўлетку змогуць пераздаць экзамен. Пра гэта заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец. Гаворка ідзе пра выпускнікоў, якіх выгналі з экзамену за спісванне, выкарыстанне мабільных тэлефонаў ці іншыя парушэнні.

"Такія хлопцы і дзяўчаты змогуць здаць цэнтралізаваны экзамен 19 і 21 жніўня, летась яны маглі зрабіць гэта толькі праз год", — прыводзіць словы Іванца рэсурс Reform.by.

Але паступіць у ВНУ такія выпускнікі сёлета не змогуць — уступная кампанія ў вышэйшыя навучальныя ўстановы да часу паўторнай здачы ЦЭ скончыцца. У іх застанецца магчымасць падаць дакументы ў каледжы.

Нагадаем, цэнтралізаваны экзамен сёлета ў Беларусі пройдзе 27 і 30 траўня. Выпускнікі здадуць тэст па рускай або беларускай мовах, а таксама па прадмеце на выбар. Чакаецца, што сёлета ЦЭ будуць здаваць 55,4 тысяч чалавек. Гэта больш, чым летась.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі