Bosae Sonca падвядуць рысу ў творчасці вялікім канцэртам

Гурт Bosae Sonca рыхтуе вялікі канцэрт з праграмай "Адпусці". Стваральнікі аднаго з лепшых беларускіх альбомаў 2013 года па версіі Experty.by такім чынам падвядуць рысу пад пяцігадовым этапам творчасці.


"Канцэрт для нас надзвычай важны, таму што гэта свайго роду вынік нейкага перыяду працы, — кажа лідар гурта Алесь Кот-Зайцаў. — За мінулы год мы зрабілі два альбомы, апошні з якіх стаў досыць паспяховым, прынамсі, у крытыкаў. Але цягам гэтага перыяду не было ніводнага вялікага, сольнага, паўнавартаснага канцэрта "Босага сонца". Мы хвалюемся і спадзяемся, што ўсё пройдзе крута. Бо, стварыўшы добрыя студыйныя працы, нам хочацца зрабіць яшчэ лепшую канцэртную працу".


Падчас канцэрта, які адбудзецца пры падтрымцы кампаніі "Будзьмі беларусамі", прагучыць арыгінальны варыянт альбома "Адпусці" — у тым жа выглядзе і тым жа складзе. Да таго ж, абяцае Алесь, слухачы пачуюць некалькі песень з "залатой" пласцінкі, новую кампазіцыю і дуэт з Палінай Рэспублікай.


Наконт будучыні гурта Алесь Кот-Зайцаў інтрыгуе, маўляў, "мы будзем працаваць, праўда, як гэта будзе выглядаць, пакіну ў таямніцы, але, думаю, мы яшчэ здзівім, і не раз".

Фота: another.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі