Сумесны праект беларускіх музыкаў: святочная відэапаштоўка "Казкі"

Гурт BosaeSonca прэзентуе на Еўрарадыё святочную відэапаштоўку "Казкі". Яе рэжысёрам выступіў Арцём Лобач, а дапамаглі камандзе рэалізаваць задуманае калегі на гуртах Navi, Hurma i Zui і струнны квартэт.

"Для мяне было прынцыпова, каб гэта была справа сумесная. Бо мне здаецца, што ў святочныя дні хочацца адчуць нейкую супольнасць, адчуць, што мы можам нешта рабіць разам. І я ў чарговы раз упэўніўся, наколькі многа ў нас таленавітых, прафесійных у сваёй справе людзей, якія хутка могуць адгукнуцца і зрабіць нейкую прыгожую справу. Спадзяюся, што гэтая прыгожая справа сагрэе і стане складнікам Калядаў і Новага года для тых людзей, якія яе ўбачаць і пачуюць", — кажа аўтар ідэі праекту, лідар "Босага сонца" Алесь Кот-Зайцаў.

Мэта відэапаштоўкі, мяркуе Алесь — перадаць атмасферу свята, цудаў, казак, "захапіць візуальна і эмацыйна гледача ў казачны палон".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі