Experty.by абвясцілі намінантаў прэміі за 2014 год

Сайт Experty.by абвясціў намінантаў сваёй музычнай прэміі за 2014 год. За перамогу ў 12 намінацыях пазмагаюцца альбомы 13 сольных артыстаў і гуртоў. Намінанты абвешчаныя адзіным спісам без ўказання назвы і колькасці намінацый, у якіх згадваецца кожны дыск.

Дакладныя шорт-лісты былі папярэдне абвешчаныя толькі ў двух катэгорыях: "Лепшы інды-поп/электронны альбом" (Mustelide, (((O))), Vegetables) і "Лепшы фолк-альбом" (дзе безальтэрнатыўна перамагае дыск гурта Vuraj).

Як паведамляюць арганізатары прэміі, за год штатныя эксперты праекта праслухалі і ацанілі больш за 100 альбомаў, 38 з іх былі адрэцэнзаваныя і пастаўленыя на галасаванне чатырох журы. Адно з журы складаецца з замежных экспертаў, у межах якога лепшыя беларускія альбомы 2014 выбіралі: Барыс Барабанаў (газета "Коммерсант", Расія), Аляксей Бандарэнка (сайт LiRoom, Украіна), Улдзіс Рудакс (газета "Diena", Латвія), Анджэй Бонг (сайт Suru.lt, Літва) і Дамініка Вецлавэк (часопіс "M/I", Польшча). Астатні склад журы ўкамплектаваны беларускімі музычнымі журналістамі і наведвальнікамі сайта.

У гэтым годзе прэмія Experty.by будзе ўручацца ў сёмы раз. Цырымонія пройдзе 10 сакавіка ў Мінску.

Намінанты:

(((O))) "Motherland"

Akute "Рэальнасць і сны"

Лявон Вольскі "Грамадазнаўства"

Earworm "Amber"

IOWA "Export"

Mustelide "Secret"

Navi "Сонцам сагрэтыя"

Port Mone "Thou"

Seryoga "50 оттенков Серого"

The Toobes "Road To The Big Time"

Tonqixod "Прадмова"

Vegetables "Now And Then"

Vuraj "Раёк"

Намінацыі:

Лепшы дэбютны альбом

Лепшы інструментальны альбом

Лепшы беларускамоўны альбом

Лепшы рок-альбом

Лепшы поп-альбом

Лепшы інды-поп/электронны альбом

Лепшы фолк-альбом

Прыз штатных экспертаў

Прыз вялікага журы

Прыз замежных экспертаў

Прыз народных экспертаў

Альбом года

Азнаёміцца з намінантамі можна пры дапамозе спецыяльнага зборніка, які ўключае па адной кампазіцыі з кожнага альбома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі